Перейти к содержимому

Добро пожаловать на Balto-Slavica, форум о Восточной Европе.
Зарегистрируйтесь, чтобы получить доступ ко всем нашим функциям. Зарегистрировавшись, вы сможете создавать темы, отвечать в существующих темах, получить доступ к другим разделам и многое другое. Это сообщение исчезнет после входа.
Войти Создать учётную запись
Фотография

Вершы на беларускай мове


  • Пожалуйста, авторизуйтесь, чтобы ответить
5 ответов в этой теме

#1
Borysfen

Borysfen

    Участник

  • Пользователи
  • PipPip
  • 149 сообщений
  • Пол:мужской
  • Город:Киев
  • Национальность:украинец
  • Фенотип: Понтид+балтид
  • Вероисповедание:агностик
ТУТЭЙШЫ

На чужы розум я не ўмею браць,
Па-свойму я мяркую аб усім;
Трапляю дровы сеч, касіць, араць
І сеяць – штось сабе, а штось другім.

Я не чыноўнік і не граф, не князь,
Таксама – я не турак і не грэк,
I нават не паляк і не маскаль,
А проста я тутэйшы чалавек!

*

Ў сьвятую веру моц, здароў ці квол,
Набожна ў цэркаў і ў касьцёл хаджу,
Хаця ў царкве крычаць: не йдзі ў касьцёл,
А у касьцёле – не хадзі ў царкву.

Калі ж каго бы стрэліла спытаць:
Якой ты веры? ужо ж бы так адсек:
Тутэйшай веры я, каб не салгаць,
Бо я і сам тутэйшы чалавек!

*
Мяне Бог не пакрыўдзіў языком
(У жонкі ж меле ён, як калаўрот),
Мне з прадзедаў застаўся ён з жыцьцём,
Зь ім ведае мяне чужы народ.

А вось якой я мовай гавару,
Хоць пры, каб сьцяміць, к знахару па лек...
Ну што? скажу: тутэйшая яна,
Як я і сам тутэйшы чалавек!

*

Ад прадзедаў і Бацькаўшчыну ўзяў –
Вялікая, багатая яна! –
Граніц ніхто йшчэ вокам не абняў,
Як Бог адзін – яна ў мяне адна.

А як завуць край гэты родны мой –
Забыўся ўжо праз свой прыгон і зьдзек;
Мабыць, забраны, ці тутэйшы ён,
Я ж сын яго – тутэйшы чалавек!

*

Вось так не то жыву і не жыву,
Сваім, што бачу, не веру вачам,
Што чую – не бяру у галаву,
I што я знаю – ўжо не знаю сам.

Спаўняючы, што трэба, а што не,
Сяк-так мой цягнецца на сьвеце век,
А як памру, то буду спаць, як пан,
I сьніць, што я тутэйшы чалавек!

1913 Я. Купала

Сообщение изменено: Borysfen, 04 Май 2012 - 14:01.


#2
Агнявіт

Агнявіт

    Участник

  • Пользователи
  • PipPip
  • 460 сообщений
  • Пол:мужской
  • Город:Гомель Беларусь
  • Национальность:Radzimič
  • Фенотип: нордид+балтид
  • Вероисповедание:Мистик
Балцкая кроў

Балоты, балоты… Балты…
Адно ў адным, як замес.
Тысячагодзьдзяў гвалты,
А балт – не памёр, не ўваскрэс.

А балт жывы, неўміручы,
Сам Бог так сказаў: “Жыві!”
Тым беларус і жывучы –
Кропляй балцкай крыві!


Васіль Зуёнак

#3
Askitreja

Askitreja

    Участник

  • Пользователи
  • PipPip
  • 327 сообщений
  • Пол:женский
  • Город:Минск
  • Национальность:белоруска
  • Фенотип: протобалтид-лаппоид(???)
  • Y-ДНК:R-L1029
  • мтДНК:H17a
  • Вероисповедание:Христианство
Я , например, очень люблю стихи Максима Богдановича. Жаль вот, что родилась я в день его смерти
Ну," Пагоню ", наверное, многие знают, поэтому не буду её размещать

***
Народ, Беларускi Народ!
Ты - цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалi,
Цябе не пушчалi зь ярма
I душу тваю абакралi, -
У ёй нават мовы няма.
Збудьзiўшысь ад грознай бяды,
Увесь поўны сьмяротнай жуды,
Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!"
I мусiш ты "Дзякуй" крычаць.
Пачуйце жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

***
Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
І вішні цвілі.
Калыхнуў я галіну, —
Белы цвет асыпаў нас. ( тут что-то японское получилось smile.gif)

***
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
3 гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
3 гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая y нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далекім краю.
Глянь іншы раз на яе,— y расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

***
Жывеш не вечна, чалавек, —
Перажыві ж y момант век!

Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.

Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

I ў напружэнні паўнаты
Свайго шырокага жыцця
Без болю, ціха зоидзеш ты
Ў краіну забыцця.

***
( так званы "белы верш")
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
ab aqua silente cave

#4
Агнявіт

Агнявіт

    Участник

  • Пользователи
  • PipPip
  • 460 сообщений
  • Пол:мужской
  • Город:Гомель Беларусь
  • Национальность:Radzimič
  • Фенотип: нордид+балтид
  • Вероисповедание:Мистик
Змяіны цар

Мой гаспадар Змяіны Цар,
ты ведаеш, як словы
над вогнішчам купальскіх чар
складаюцца ў замовы.



Мой гаспадар Змяіны Цар,
святлом сваёй кароны
ты кажаш шлях сярод імшар
у храм дуброў зялёных.



Мой гаспадар Змяіны Цар,
ад хіжакоў дубровы
хаваюць дзіўны твой аўтар
без абразоў і словаў.



Мой гаспадар Змяіны Цар,
твайго аблічча рысы
да аўтара нясём, як дар,
і я, і сёстры рысі.

Анатоль Сыс

#5
Ravnur

Ravnur

    Dryhavič

  • Супермодераторы
  • PipPipPipPipPip
  • 9 826 сообщений
  • Пол:мужской
  • Город:Менск
  • Национальность:белорус
  • Фенотип: норик + зап. балтид
  • Y-ДНК:I
  • мтДНК:U5b
  • Вероисповедание:атеист
Прайшло амаль сто гадоў, але актуальнасць не згубілася ні на кропельку.

***

Нашто губляць парывы чыстыя
Таемных дум сваіх, сваёй душы
Для тых, што стопчуць іх бязьлітасна
Ці высмакчуць зь цябе іх, як вужы?

Нашто трывожыць сэрца беднае,
Жаданьнем ласк, сардэчнага цяпла? –
Ўсё роўна збэсьцяць тваё сэрцайка,
Сьвятое вырвуць зь яго ўсё датла.

Нашто, як жабраку, вымаліваць
Ўсё тое, што ты заслужыў жыцьцём?..
Знай, доля к тым не прысуседзіцца,
Хто жабранінай гоніць дзень за днём.

Ідзі празь сьвет з вачмі адкрытымі,
Ў грудзёх гадуй, як сталь, і моц, і гарт,
Глядзі ўвакруг свабодным сокалам
I крэпка знай, чаго ты ў сьвеце варт!

Не паніжай сам духа вольнага
I ў паніжэньне іншым не давай;
Над рабскаю таўпой асьлепленай,
Над злом зямлі увысь, да зор сягай!

***

Сярод разьюшаных сатрапаў,
Паганы зладзіўшы хаўрус,
Свае таргуюць і чужыя
Табой, няшчасны беларус.

Дыхнуць свабоднымі грудзямі
Й зірнуць арліна не дадуць, –
На ўзьлёты дум кладуць аковы,
Як на рабоў сьляпых кладуць.

Здушылі, збэсьцілі ўсё чыста
У чорнай яве, ў зводных снах,
Што ад прыроды шлях свой мела,
Што к сонцу мела вольны шлях.

На зьдзек прадажныя прарокі
I на гніцьцё у царсьцьве цьмы
Вядуць аплучаныя тоўпы
Пад стогны вечныя турмы.

Над пакаленьнем неакрэпшым,
Над бедным краем-сіратой
Груган з начніцаю сьляпою
Банкет спраўляюць чорны свой.

Таўкуцца душы скамянелы,
Крывавы пот цячэ са шчок,
А ўсьлед над імі і за імі
Імчацца гібелі наўскок.

Нідзе ні ладу, ані праўды,
Званы хаўтурныя зьвіняць...
О Божа! Ты хоць заступіся
Й ня дай дарэшты нам сканаць!


Янка Купала 1914-1915.
Minuć u tumanie stahodździ,
I stal sparachnieje ŭščent,
A my tut byli, i my tut budziem,
Pakul isnuje hety śviet.

#6
Ravnur

Ravnur

    Dryhavič

  • Супермодераторы
  • PipPipPipPipPip
  • 9 826 сообщений
  • Пол:мужской
  • Город:Менск
  • Национальность:белорус
  • Фенотип: норик + зап. балтид
  • Y-ДНК:I
  • мтДНК:U5b
  • Вероисповедание:атеист
Нешта заліп у верш Наталлі Арсенневай хвілінаў на 30.


Днём, што ціснуўся ў зморы да крат,
і да скону гатоваю ночай
вашы крокі гадамі дзяўблі,
узьдзіралі халодны бетон...
Заціскаўся ў бясьсільлі кулак,
прагна ў краты ўзіраліся вочы,
разам зь вершам зрываўся, канаў
над астрожнаю юрцай праклён.

Вёсны кідалі вам на вакно,
на жалезныя йржавыя краты
зырка-сіняга шоўку малы,
недарэчна малы шкумяток,
лета ліпла кашуляй да цел,
сьпёкай горла сьцінала зацята,
восень – сыпала ў шыбы, ў душу
алавяны атручаны шрот.

Белым пылам чарэмхаў, ігруш
на вас вечар вясновы ня веяў,
цёплы вецер ня песьціў рукой
па гарачым твары, валасох...
Некаторых – сібірскай пульгой
замяла назаўсёды завея,
іншых зноў, як сабак, без крыжа,
жвіраваты прысыпаў пясок...

Нат і тым, што пяялі ўсяго
пра асеньнія жоўтыя раньні,
ткалі сінія вершы аб тым,
як расой асыпаецца ймгла, –
у бяскрайных палынных стэпох
успамінам краіны каханай
сотні дзён, сотні дзікіх начэй
давялося душу калыхаць!

Хто вярнуўся, хто не... А тады –
у паветра ўзьляцела штодзённасьць,
пралілася над краем крывёй
навальніца сусьветных падзей,
і каго не зьмяла яна ў роў,
не засыпала жвірам сьцюдзёным, –
па шляхох, перарытых вайной,
ўсе зышліся, мой край, да цябе.

Дні за рукі ўзяліся, ідуць
шэрым, жудкім, глухім карагодам,
абіваючы з душаў, з галін
цьвет вішнёвы ці прагу жыцьця,
ўтроп цікаецца голад, на нас
вышчарае клыччо мімаходам, –
ды жывём мы і зь ім, бо дзе Ты,
там і наш сяньня высіцца сьцяг.

Калі ж хто адышоў і ў гушчар
цішком воўкам запоўз і чакае
ці праменьвае важкія дні
на спакой ці на сыты абед, –
ён ня наш. Без такіх мы прыжджом
бела-бела усьпененых маяў,
залатога пяску каласоў...
Возьмем шчасьце сабе і Табе!

Minuć u tumanie stahodździ,
I stal sparachnieje ŭščent,
A my tut byli, i my tut budziem,
Pakul isnuje hety śviet.


Посетителей, читающих эту тему: 1

0 пользователей, 1 гостей, 0 анонимных пользователей